Усадьба «Трабутишки»Адрес: Беларусь, Віцебская вобласць, Пастаўскi район г/п Лынтупы У Блакітных азёр, кавальская сядзіба «Трабуцішкі»
Жадаеце адпачыць ва ўлонні прыроды, у дівосным краі Блакітных азёр, побач з легендарным возерам Балдук? Сардэчна запрашаем да нас! Сядзіба «Трабуцішкі» местіцца сярод запаведнага сасновага лесу непадалёк ад г/п Лынтупы Пастаўскага района Віцебскай вобласці. У вас будзе выдатная магчымасць для збору грыбоў, ягад, лекавых траў. Музеі на тэрыторыі сядзібы: кавальскі, этнаграфічны! Вам прапануюць смачную ежу ў традыцыях беларускай кухні, дэгустацыю мясцовых напояў. Вас чакае выдатная лазня, з парной,бярозавымі венікамі. Асноўные гістарычныя славутасці тутэйшага краю: Лынтупскі і Камайскі касцёлы,пабудаваныя ў пачатку 17 і 19 стт., панскія сядзібы ў Паставах, Лынтупах, Камарова, старажытныя млыны і дзоты Першай сусветнай вайны, сядзіба вядомага беларускага мастака Альфрэда Ромэра. Аматарам актыўнага адпачынку прапануюцца пешыя і аўтамабільныя вандроўкi па цікавых ваколіцах у суправаджэнні дасведчанага правадыра: - Блакітныя азёры (15 азёр) ледавіковага паходжання, якія ляжаць у глыбокіх паглыбленнях, ахінутыя з усіх бакоў змешаным лесам. - таямнічае Нээсі знакамітага возера Балдук (глыбіня возера больш 40 метраў ). - залатая крыніца (адна з самых вялікіх крыніц Беларусі). - паганскія капішчы. Па маляўнічых наваколлях і гістарычных мясцінах можна праехаць на на новых 21-хуткасных горных роварах. Аматары рыбнай лоўлі ніколі не прыйдуць з пустымі рукамі з азёр Саранчаны, Пешкаўцы, Янкішкі. Да паслуг турыстаў утульная вясковая хата, дзе могуць размясціцца 8 чалавек. Дзве двухмесныя спальні. Прасторная спальня - гасціная на 4 чалавек . Кухня з рускай печкай і ляжанкай на 2 чалавек. Маецца сучасны санвузел (вадаправод - халодная і гарачая вада, душ, туалет). Інтэр'ер хаты вытрыманы ў вясковым стылі (старажытная мэбля, посуд, дываны, карціны, саламяныя матрацы і інш). Нашы прапановы: Камфортны побыт, стардаўні інтер’ер, рамантычныя сустрэчы, харчаванне, натуральныя прадукты, этнаграфічны сбор, вясковая лазня, музей кавальства, кавальскі майстар – класс, буслы на буслянце, турыстычныя маршруты, экстрымальныя вандроўкі, экскурсіі, ледавіковыя азёры, гаючыя лясы, крыніцы,ягады, грыбы, лекавыя расліны, рыбалка, конныя паездкі, роверныя вандроўкі, фольк – калектывы (народныя музыкі). e-mail: fursy@mail.ru Юрась Фурс Усадьба «Трабутишки»: Контактные телефоны: Усадьба «Трабутишки» в Интернете: |